ЗАЧИТАЙКА
Герберт Уэллс кнігі спампаваць бясплатна fb2 |
Герберт Уэллс Чалавек-невiдзiмка спампаваць бясплатна fb2 поўная версія |
![]() ![]() Книга: "Чалавек-невiдзiмка"Жанр: Навукова-фантастычныя раманыГод: 1897 Краткое содержание книги Чалавек-невiдзiмка (Герберт Уэллс): Незнаёмец з`явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зiмовы дзень бушавалi вецер i завiруха - апошняя завiруха ў гэтым годзе, аднак ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пяшком; у руцэ, абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялiкi чорны сакваяж. Ён быў захутаны з галавы да пят; шырокiя палi капелюша хавалi ўвесь твар, вiднеўся толькi блiскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi", ледзьве перастаўляючы ногi ад холаду i знямогi, i кiнуў сакваяж на падлогу. Мiсiс Хол запалiла камiн i пакiнула свайго госця, каб уласнаручна згатаваць яму абед. Раздабыць у Айпiнгу зiмой пастаяльца, ды яшчэ такога, якi не таргуецца, гэта была нечуваная ўдача, i мiсiс Хол вырашыла паказаць сябе вартай шчаслiвага выпадку, якi выпаў на яе долю. Калi вяндлiна падсмажылася, а Мiлi, вечна сонная служанка, выслухала некалькi знiшчальна-з`едлiвых заўваг (што, вiдаць, павiнна было падагнаць яе энергiю), мiсiс Хол панесла ў пакой прыезджага абрус, посуд i шклянкi i пачала з асаблiвым шыкам сервiраваць стол. Агонь весела трашчаў у камiне, але прыезджы - да найвялiкшага яе здзiўлення - да гэтага часу не зняў капелюша i палiто. Ён стаяў спiной да яе, глядзеў у акно, за якiм падаў снег. Рукi яго, усё яшчэ ў пальчатках, былi закладзены за спiну, i ён, здавалася, аб чымсьцi глыбока задумаўся. Гаспадыня заўважыла, што расталы, снег капае з яго плячэй на дыван. |